Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс выкажа салідарнасьць з “Маладым фронтам”


Алесь Дашчынскі, Менск Учора ўвечары бацькоўскі камітэт рэпрэсаванай моладзі разам зь сябрамі Палітычнай рады дэмакратычных сілаў абмеркаваў супольныя дзеяньні падчас суду над актывістамі “Маладога фронту”, які пачнецца 28 траўня ў Менску.

Ініцыяваў гэтую сустрэчу Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”. У ёй узялі ўдзел бацькі рэпрэсаваных, а таксама лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч і сябры Палітычнай рады Станіслаў Шушкевіч, Анатоль Ляўковіч і Анатоль Лябедзька.



Паводле старшыні камітэту “Салідарнасьць” Іны Кулей, на суд мае намер прыйсьці многа людзей:

“Падрыхтаваны спэцыяльна плякаты, кветкі, балёнікі... Каб паказаць, што мы не баімся і што дзяцей судзіць нельга. І ў дзяцей павінна быць нармальная будучыня. Мы рыхтуемся, каб была і вада, і кава, калі трэба, і плястыкавыя крэслы, і харчаваньне, можа, бутэрброды. Маці розныя сказалі, што зробяць”.

Бацькі зьвярнуліся да палітыкаў з заклікам прыняць на Кангрэсе дэмакратычных сілаў адмысловую рэзалюцыю і прыйсьці да будынку суду.

“Мы чакаем, што кангрэсмэны могуць хто застацца, а той, хто зь Менску, быць на наступны дзень разам з намі на гэтым судзе. Палітыкі проста не чакалі, што ёсьць такая сіла”, – сказала Іна Кулей.

“Калі людзі прыйдуць да суду, яны будуць абараняць ня нашых дзяцей, а сваю будучыню і будучыню сваіх дзяцей. Права на думку і свабоду для свайго дзіцяці”, – гаворыць маці маладафронтаўца Ірына Хведарук.

Палітыкі паабяцалі падтрымку. Станіслаў Шушкевіч адносна судовага перасьледу маладафронтаўцаў заявіў:

“Гэта ганьба, ганьба ўладам, парлямэнту так званаму, ганьба нашай судовай сыстэме. Бо судзіць моладзь за тое, што яна хоча быць моладзьдзю і хоча мець уласнае меркаваньне, і забараняць ім удзельнічаць у нейкай арганізацыі можа толькі ўлада, якая ня мае ніякай пэрспэктывы, якая ідзе ў тупік. Таму я на баку гэтай моладзі. І, думаю, што гэта нам дазволіць салідарызаваць Беларусь”.

• Суд над маладафронтаўцамі перанесьлі на 28 траўня , 18.05.2007 • Маладафронтаўца ўсю ноч трымалі ў міліцыі, 18.05.2007 • Ад Насты Азаркі патрабавалі назваць прозьвішчы й адрасы актывістаў , 17.05.2007 • А.Мілінкевіч абмеркаваў пашырэньне праграмаў для рэпрэсаваных , 16.05.2007 • Пісьменьнікі і лідэры партый выступаюць у падтрымку “Маладога фронту”, 15.05.2007 • "Малады фронт" падаў дакумэнты на рэгістрацыю, 08.05.2007 • Маладафронтаўцы намагаюцца зарэгістраваць менскую арганізацыю, 07.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG