Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У працы Кангрэсу дэмсілаў будуць удзельнічаць і прадпрымальнікі


Міхал Стэльмак, Менск На разгляд Кангрэсу дэмакратычных сілаў будзе вынесеная канцэпцыя разьвіцьця бізнэсу ў Беларусі. У чым адметнасьці гэтага дакумэнту? Пра што зьбіраюцца гаварыць на кангрэсе дэлегаты-прадпрымальнікі?

23 траўня прадпрымальніцкі дакумэнт паступіў у аргкамітэт кангрэсу.

“Гэта зьяўляецца своеасаблівым пасланьнем ад апазыцыі беларускаму бізнэсу і павінна сьведчыць аб тым, што апазыцыя ведае аб праблемах гэтага бізнэсу і ведае шляхі іх вырашэньня, – гаворыць адзін з распрацоўнікаў канцэпцыі юрыст Сяргей Балыкін. – Мы сфармулявалі 10 прынцыпаў, якія павінны легчы ў аснову зносінаў дэмакратычнай дзяржавы з прыватным бізнэсам. Па-першае, прыватная ўласнасьць павінна быць недатыкальнай. Забараняецца пазасудовае выманьне грашовых сродкаў з рахункаў суб’ектаў гаспадараньня паводле рашэньня кантрольных органаў. У дэмакратычнай дзяржаве такога быць ня можа. Рашэньне павінен прымаць толькі суд”.

Сяргей Балыкін: “Прыватная ўласнасьць павінна быць недатыкальнай”.
У працы Кангрэсу дэмсілаў будзе браць вялікая група дэлегатаў – прадстаўнікоў дробнага бізнэсу. У іх ліку лідэр кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў, які зьбіраецца выступіць на форуме:

“У нас, я буду пра гэта заяўляць, сабрана каля 20 тысяч подпісаў за адмену ўказу, дзе гаворыцца, каб усе пераходзілі ў юрыдычныя асобы. Гэта поўны абсурд. Гэта беспрацоўе, бо людзей будуць выганяць з наёмнай працы. Таму мы будзем казаць, што вось гэты ўказ №760 ні ў якім разе нельга ўводзіць у дзеяньне”.

Алесь Міхалевіч: “Прадпрымальнікі зьяўляюцца адной з асноўных групаў, якая зацікаўленая ў дэмакратызацыі”.
Арганізатары кангрэсу, палітычныя партыі вітаюць намер прадпрымальнікаў удзельнічаць у працы форуму.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч:

“Прадпрымальнікі зьяўляюцца адной з асноўных групаў, якая зацікаўленая ў дэмакратызацыі, і адной з асноўных групаў, якую цяпер уціскаюць. Таму, натуральна, яны зьяўляюцца пратэставай групай. І вельмі прыемна, што значная частка прадпрымальнікаў, нягледзячы на тое, што гэта людзі, якім ёсьць што губляць, бо збольшага яны ўсе маюць свой бізнэс, які дастаткова лёгка можна зруйнаваць, удзельнічаюць у незалежным руху і ў працы Кангрэсу дэмакратычных сілаў”.

• У Менску абмяркуюць Нацыянальную плятформу бізнэсу , 14.05.2007 • Уступілі ў дзеяньне новыя правілы гандлю, 02.04.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG