Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Хто справакаваў непарадкі 25 сакавіка 2006 году?”


Іна Студзінская, Менск Агляд недзяржаўнага друку за 24 траўня.

Некалькі матэрыялаў “Наша ніва” прысьвячае палітвязьням Міколу Статкевічу і Паўлу Севярынцу. “Нас памянялі на гандлёвыя прэфэрэнцыі”, – перакананыя цяпер ужо былыя палітвязьні.

“Мы бачым, што ўлада гатовая ісьці на саступкі, але на саступкі не беларускаму грамадзтву, а Эўропе, якая мае рычагі для ўплыву на беларускую ўладу”, – сказаў Севярынец. Павал Севярынец зьбіраецца дапамагаць Мілінкевічу, у руху “За свабоду” ён бачыць вялікую пэрспэктыву.

Мікола Статкевіч заявіў “Нашай ніве”, што гэтым вызваленьнем улада хоча, каб ён удзельнічаў у ганебным Кангрэсе дэмсілаў. Абодва палітыкі доўга раіліся, ці варта ісьці на Кангрэс, вырашылі пайсьці, каб выказаць там сваю думку.

“Брестская газета”. Да шасьці з паловай гадоў пазбаўленьня волі Берасьцейскі міжгарнізонны суд прыгаварыў 20-гадовага вайскоўца за незаконны абарот наркотыкаў. Амфэтамін салдат прадаваў побач з КПП.

“Народная воля”. Кіраўнік юрыдычнай службы Аляксандра Казуліна Алег Воўчак правёў уласнае расьсьледаваньне “Хто справакаваў непарадкі 25 сакавіка 2006 году?”

Воўчак піша, што ў яго ёсьць усе доказы і падставы сьцьвярджаць, што расьсьледаваньне і судовы разбор былі праведзеныя няпоўна, недакладна, неўсебакова. На яго думку, правакацыя на праспэкце Дзяржынскага была учыненая ня групай грамадзянаў, якія ішлі па ходніках, а кіраўніцтвам праваахоўчых органаў, якое аддало загад на незаконнае выкарыстаньне фізычнай сілы, спэцсродкаў і зброі ў адносінах да мірных грамадзянаў.

“Вольнае Глыбокае” тры матэрыялы прысьвячае праблеме самагонаварэньня. Яшчэ адзін артыкул – рэзананс на інфармацыю газэты “Звязда” і Беларускага тэлебачаньня, што ў аднаго глыбоцкага прадпрымальніка канфіскавалі сьпірту на суму 38 мільёнаў рублёў.

Расказвае глыбоцкі журналіст Уладзімер Скрабатун:

“Наш чытач абышоў глыбоцкіх прадпрымальнікаў. Іх камэнтар на гэты конт нэгатыўны. 25 тысяч бутэлек “левай” гарэлкі можна было зрабіць з гэтага сьпірту, а ў Глыбокім няма і 25 тысяч насельніцтва. Ну і палічылі прыбыткі. Падлічылі з калькулятарам, што будзе 40 мільёнаў чыстага прыбытку, калі усё гэта перарабіць на гарэлку”.

“Вечерний Брест”. “Не хапае “шэрага рэчыва”. У вобласьці – востры дэфіцыт цэмэнту, будаўнічых блёкаў і цэглы. Толькі ў Пружанах крамы прынялі заяўкі на 270 тонаў – гэта 5 вагонаў цэмэнту. У той жа час па квотах у траўні прыйшло толькі 60 тонаў, то бок адзін вагон.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG