Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 22 траўня


Юлія Шарова, Менск Агляд беларускага сеціва.

На форумах парталу абмяркоўваюць навіну пра упарадкаваньне льготаў – адпаведны законапраект сёньня прынялі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Камэнтары:

“Дык як могуць льготнікі карыстацца льготамі незаслужана? Нелягічна! Калі чалавек льготнік, значыцца, яму належаць льготы”.

“Скончыліся льготы для ўсіх. Засталіся льготы для самых-самых”.

“Ну што, спадарства пэнсіянэры, ласкава запрашаем са стабільнасьці ў рэальнасьць. Але гэта толькі кветачкі. Калі памятаеце, у квітнеючай Туркмэніі пэнсіі ўвогуле адмянілі”.

“Увесь сьвет плаціць па ўсясьветных коштах за энэрганосьбіты, але пры гэтым ва ўсім сьвеце льготы для студэнтаў ёсьць. А мы – асаблівыя, канечне”.

Палітоляг піша у сваім блогу: “Мая мама была малалетнім вязьнем фашыстоўскага канцлягеру. У гэтых людзей, чыё здароўе было аднятае вайной, цяпер аднялі й лекі”.

Адзін з чытачоў блога камэнтуе: “Мяне заінтрыгавалі ў гэтым кантэксьце цынічныя словы Пяткевіч: “Удзячнасьць людзям, якія маюць неякія заслугі перад краінай, іх мацерам і сем’ям не вымяряецца льготамі. Гэта розныя рэчы”. Цікава, а чым тады яшчэ вымяраецца ўдзячнасьць нашае дзяржавы да такіх людзей?”

Блогер з нагоды адмены льготаў для студэнтаў разважае: “Некалькі дзён таму чытаў пра тое, што дэпутаты супраць скасаваньня льготаў. Тое ж самае мне казаў сябра, які наведваў парлямэнт 2 тыдні таму з экскурсіяй. Яны тады дэпутатам пытаньне задалі. І што бачым: 101 - ЗА “працьвятаюшчую біларусь”, 1 супраць. Толькі 1 выказаўся супраць. Навошта тады ўвогуле патрэбныя гэтыя дэпутаты?»

У гасьцявой кнізе можна знайсьці такі запіс: “Шаноўная адміністрацыя сайту! Чаму на карцінцы да разьдзелу “Культура” – выява праваслаўнага сьвятара? Здаецца, Беларусь – шматканфэсійная й сьвецкая дзяржава, і мне, як каталічцы, непрыемна паўсюль бачыць толькі прадстаўнікоў праваслаўнай рэлігіі. Давайце будзем неперадузята ставіцца да такіх далікатных пытаньняў. Культура асабіста ў мяне асацыюецца ня з царквой, а з музэем альбо тэатрам”.

У ЖЖ-суполцы зьявіліся два актуальныя каляжы пад агульнай назвай “Пытайцеся ў крамах гораду”. Адзін каляж уяўляе сабой вокладку кніжкі “Мікола Статкевіч “На свабоду з чыстым сумленьнем”. Другі каляж 00 вокладка CD “Рускі шансон. Малое Сітна” з выявай Паўла Севярынца. Некалькі камэнтароў удзельнікаў суполкі:

“Рускі шансон і Паша зусім ня вяжуцца”.

“Гэтак яму лягчэй будзе данесьці свае ідэі да прасьцейшага чалавека”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG