Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cёньня госьць на "Свабодзе" - Павал Севярынец


Радыё Свабода Сёньня ад 16.00 да 17.00 са слухачамі "Свабоды" па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе размаўляць Павал Севярынец. Пытаньні Паўлу Севярынцу можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com). Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас з Паўлам Севярынцам.

Разам з адным зь лідэраў беларускай сацыял-дэмакратыі Міколам Статкевічам былы лідэр “Маладога фронту” Павал Севярынец быў асуджаны на два гады абмежаваньня волі – палітыкаў прызналі вінаватымі ў арганізацыі вулічных пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году. У аўторак абодвух вызвалілі ўмоўна-датэрмінова.

Цяпер Павал знаходзіцца ў Менску. Чаму ня дома?

– Для мяне значна важней, што 28 траўня, у панядзелак, а 10 гадзіне пачнецца працэс па справе “Маладога фронту”. Заклікаю ўсіх беларусаў прыйсьці туды і лічу, што гэтая падзея будзе значна важнейшая за ўсе магчымыя кангрэсы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG