Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскі гарсавет ня ведае пра закон аб адмене льготаў


Радыё Свабода Актывісты аргкамітэту Партыі свабоды й прагрэсу сабралі 150 подпісаў супраць адмены льготаў і зьвярнуліся зь лістом да гарвыканкаму з просьбай патлумачыць сутнасьць новага закону.

Актывісты прапанавалі дэпутатам далучыцца да збору подпісаў супраць закону.

Улады адрэагавалі на зварот лістом за подпісам старшыні савету Ўладзімера Сьвістунова. У ім паведамляецца, што гарсавет не валодае поўнай інфармацыяй пра закон аб адмене льготаў, таму не гатовы яго камэнтаваць.
XS
SM
MD
LG