Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнія гадзіны "Свабоды": госьць – Мікола Статкевіч


Радыё Свабода Госьць"Начной Свабоды" – палітык Мікола Статкевіч, які ўчора вызвалены з "хіміі". Статкевіч быў асуджаны за арганізацыю пратэстаў супраць вынікаў рэфэрэндуму 2004 году аб трэцім тэрміне цяперашняга прэзыдэнта. У гутарцы зь мінакамі на вуліцах сталіцы нашая карэспандэнтка высьвятляла, наколькі людзі ведаюць пра дэмакратычную кааліцыю, ці ведаюць палітыкаў, якія прадстаўляюць у ёй апазыцыйныя партыі.

70 працэнтаў дарог Беларусі не адпавядаюць нарматыўным патрабаваньням. Што гавораць аб прычынах і пэрспэктывах дзяржаўныя чыноўнікі, спэцыялісты і кіроўцы?

Рэпартажы з Магілёву, дзе яшчэ адной вуліцы вярнулі гістарычны назоў, і з музычнай імпрэзы ў Менску: праекту "Крамбамбуля" – 5 гадоў.

Таксама вы пачуеце "АБЛОГу беларускага Інтэрнэту", у анталёгіі "Начной чытанкі" сёньня вершы Вольгі Гапеевай.

Пасьля 23-й – агляд лістоў на Свабоду, "Падарожжы Свабоды" – вандроўка Віталя Сямашкі ў пасёлак Ветрына Полацкага раёну. "Экспэртыза Свабоды" – як улады тлумачаць адмены ільготаў, як ацаніць невыразную рэакцыю грамадзтва і што думае апазыцыя на гэты конт. А таксама адказы моладзевага актывіста Аляксея Янушэўскага на пытаньні ўдзельнікаў онлайн-канфэрэнцыі. Суд над ім ды іншымі маладафронтаўцамі пачнецца 28 траўня.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры Свабоды і ў Інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG