Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск: двух удзельнікаў акцыі затрымала міліцыя


Любоў Лунёва, Менск У міліцыі Маскоўскага раёну Менску знаходзяцца моладзевыя актывісты, якіх затрымалі пасьля правядзеньня акцыі пратэсту супраць скасаваньня льготаў.

Міколу Коршунава і Яна Міхайлава спэцназаўцы затрымалі на вуліцы Ленінградзкай пасьля акцыі на плошчы Незалежнасьці.

Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну паведамілі паплечнікам Яна і Міколы, што хлопцаў абвінавацілі ў парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах (несанкцыянаваная вулічная акцыя).

Міліцыянты не адвезьлі хлопцаў у суд адразу пасьля складаньня пратаколаў. Яны паведамілі, што суд адбудзецца заўтра, 24 траўня, а 10-й раніцы.

• Моладзь пратэстуе супраць скасаваньня льготаў • Каго канкрэтна пазбавілі льготаў?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG