Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Мікола Статкевіч і Павал Севярынец — за эўрапейскую стратэгію</B>


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Менску адбылася сустрэча двух былых палітвязьняў — Міколы Статкевіча і Паўла Севярынца. Палітыкі ня бачыліся два гады.

Апошні раз Мікола Статкевіч і Павал Севярынец бачыліся ў залі суду 31 траўня 2005 году. Мікола Статкевіч згадаў, як ён адмаўляўся прызнаваць суд і чытаў кніжку падчас працэсу. За гэта атрымаў яшчэ дзесяць сутак.

Павал Севярынец, наадварот, суд прызнаваў і спрабаваў змагацца. Аднак прысуд палітыкам быў аднолькавы — “хімія”.

Пасьля датэрміновага вызваленьня палітыкі нарэшце змаглі сёньня паціснуць адзін аднаму руку. Сустрэча адбылася ў Менску, на вуліцы Талбухіна.

Палітыкі абмеркавалі свае найбліжэйшыя пляны. Мікола Статкевіч сказаў:

“Я думаю, першае, што мы зробім, мы пазмагаемся за эўрапейскую стратэгію на кангрэсе. Безумоўна, на кангрэс ісьці вельмі неахвота. Кангрэс непатрэбны, скандальны. Я адчуваю, што выпусьцілі нас пад кангрэс, каб проста запэцкаць. Баяцца, вось, выйду ўвесь у белым, дык яны — вось на і табе гэты кангрэс. На — і ты туды залезь”.

Павал Севярынец заявіў, што разам зь Міколам Статкевічам агучыць сваю пазыцыю на кангрэсе:

“Нам здаецца, што трэба яднаць і гуртаваць нацыянальныя сілы. Трэба весьці нацыянальны супраціў да перамогаў. Ня трэба ператварацца ў апазыцыйную бюракратыю, якая ідзе на кампраміс, на дамовы з уладай. Таму мы за змагарную, эўрапейскую стратэгію”.

Сёньня ж Мікола Статкевіч і Павал Севярынец сустрэліся зь лідэрам аб’яднаных дэмсілаў Аляксандрам Мілінкевічам. Зь ім былыя палітвязьні плянуюць каардынаваць свае дзеяньні.

Павал Севярынец заявіў:

“Думаю, што мы здолеем перавярнуць хаду кангрэсу і дамагчыся, каб менавіта змаганьне было асновай стратэгіі”.

Мікола Статкевіч прынёс з сабой тэкст альтэрнатыўнай стратэгіі для дэмсілаў:

“Цяпер я, безумоўна, буду шмат езьдзіць. Буду займацца партыяй, эўрапейскай кааліцыяй. У рамках той стратэгіі, якую мы выносім, там ёсьць кампанія з рабочай назвай “Мы – эўрапейцы”. Я спадзяюся, што мы з рухам “За свабоду” зможам у гэтай кампаніі папрацаваць. Безумоўна, я лічу, што лідэрам гэтай агульнай кампаніі павінен быць спадар Мілінкевіч — як найбольш вядомы з апазыцыйных палітыкаў, які па ўсіх фактарах — эўрапеец”.

Менск, 23.05.2007. Мікола Статкевіч і Павал Севярынец сустрэліся пасьля вызваленьня з ”хіміі”. Менск, 23.05.2007. Мікола Статкевіч і Павал Севярынец сустрэліся пасьля вызваленьня з ”хіміі”. Менск, 23.05.2007. Мікола Статкевіч і Павал Севярынец сустрэліся пасьля вызваленьня з ”хіміі”. Менск, 23.05.2007. Мікола Статкевіч і Павал Севярынец сустрэліся пасьля вызваленьня з ”хіміі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG