Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Удзельніца акцыі пратэсту: “Адбылося пахаваньне сацыялізму"</B>


Любоў Лунёва, Менск Сёньня актывісты моладзевага дэмакратычнага руху ладзілі ў Менску кароткачасовыя акцыі пратэсту супраць прыняцьця закону, які скасаваў ільготы студэнтам, пэнсіянэрам, ліквідатарам-“чарнобыльцам” і некаторым катэгорыям інвалідаў. Акцыю на плошчы Незалежнасьці разагналі спэцназаўцы. Сямёх чалавек затрымалі.

Каля двух дзясяткаў чалавек выйшлі на плошчу Незалежнасьці да будынку ўраду ў той час, калі дэпутаты прымалі закон аб скасаваньні льготаў.

Спэцназаўцы ў цывільным выхапілі з рук аднаго з удзельнікаў акцыі плякат. Пасьля гэтага пачалі выціскаць людзей з плошчы ў падземны пераход.

Арганізатары акцыі, сябры незарэгістраванай арганізацыі “Новы шлях” разьлічвалі на вялікую колькасьць удзельнікаў. Каардынатар арганізацыі Андрэй патлумачыў “Свабодзе”:

“Працоўны час цяпер. Таму людзі й не змаглі прыйсьці на плошчу з вучобы й з працы. Гэта адзіная прычына, як мне падаецца”.

Ягоны паплечнік Ігар дадаў:

“Мала хто ведае і пра саму акцыю, і пра тое, што льготы адмяняюць. Ня ведаюць, што ў мэтро будуць і ў прыгарадзе... Падыходзяць і запытваюцца: “Нам адменяць льготы? Вы што?! Як гэта?!”. Ужо прынялі, а людзі нічога й ня ведаюць. БТ кажа, што нібыта асноўныя льготы застануцца…

Вось калі прыйдуць у мэтро — кошты роўныя для ўсіх; калі ім давядзецца ня раз-два на месяц езьдзіць дадому, а раз на тры месяцы, бо квіток на цягнік будзе каштаваць 50 тысяч, тады яны, магчыма, штосьці й будуць думаць”.

На плошчы былі й людзі сталага веку:

“Прыйшла на плошчу, каб выказаць сваё стаўленьне да тых падзеяў, якія адбываюцца ў сувязі з адменай ільготаў для пэнсіянэраў, настаўнікаў ды іншых слаёў насельніцтва”.

Маладая жанчына апавяла “Свабодзе”, што выпадкова даведалася пра акцыю й прыйшла на плошчу Незалежнасьці:

“Сёньня ўжо адбылося, так бы мовіць, пахаваньне сацыялізму. Адбылося зьнішчэньне сацыяльнай базы”.

Спэцназаўцы ішлі за маладымі людзьмі да вуліцы Ленінградзкай. Там яны затрымалі двух чалавек. Празь некалькі хвілінаў яны кінуліся да натоўпу студэнтаў і выхапілі адтуль яшчэ пяцёх, якія мелі на заплечніках значкі “За свабоду”.

На мосьце празь Нямігу студэнты вывесілі расьцяжку “Рукі прэч ад ільготаў”.

У другой палове дня моладзь правяла два флэш-мобы пад назвай “Пахаваньне сацыялізму”.

Менск, 23.05.2007. Моладзевыя акцыі супраць адмены льготаў. Актывісты моладзевага дэмакратычнага руху вывесілі расьцяжку на мосьце праз праспэкт Дзяржынскага. Актывісты моладзевага дэмакратычнага руху вывесілі расьцяжку на мосьце праз праспэкт Дзяржынскага

Менск, 23.05.2007. Моладзевыя акцыі супраць адмены льготаў. Спэцназаўцы ў цывільным выціскаюць удзельнікаў акцыі з плошчы Незалежнасьці. Менск, 23.05.2007. Моладзевыя акцыі супраць адмены льготаў. Спэцназаўцы ў цывільным выціскаюць удзельнікаў акцыі з плошчы Незалежнасьці. Менск, 23.05.2007. Моладзевыя акцыі супраць адмены льготаў. Спэцназаўцы ў цывільным выціскаюць удзельнікаў акцыі з плошчы Незалежнасьці. Спэцназаўцы ў цывільным выціскаюць удзельнікаў акцыі з плошчы Незалежнасьці

• Каго канкрэтна пазбавілі льготаў?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG