Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Міжнародная амністыя”: улады хочуць пазбавіць апазыцыю онлайну


Радыё Свабода “Інтэрнэт ператварыўся ў новую лінію фронту ў барацьбе за правы чалавека”, — заявіла сёньня ў Лёндане генэральны сакратар праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя” Айрын Кан.

Прэзэнтуючы гадавую справаздачу арганізацыі, яна падкрэсьліла, што недэмакратычныя рэжымы ўсяляк імкнуцца пазбавіць апазыцыю онлайну. Як прыклад Айрын Кан прывяла Беларусь, Эгіпет, Іран, Саудаўскую Арабію і Туніс.

Паводле яе словаў, “урады гэтых краінаў з дапамогай усясьветна вядомых IT-кампаніяў кантралююць чаты, выдаляюць блогі, абмяжоўваюць магчымасьці пошукавых сыстэмаў, блякуюць вэб-сайты”.

“Гэта брутальнае парушэньне асабістых правоў, бо кожны чалавек мае права шукаць ды атрымліваць неабходную яму інфармацыю і рабіць гэта без усялякай засьцярогі і ўмяшаньня”, — перакананая генэральны сакратар “Міжнароднай амністыі” Айрын Кан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG