Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў Жлобіне: “Захад лічыць, што мы таксама ізгоі”


Юлія Шарова, Жлобін Як вы ставіцеся да таго, што Беларусь умацоўвае дачыненьні з краінамі-ізгоямі? Гэтае пытаньне карэспандэнтка “Свабоды” задавала мінакам на вуліцах Жлобіна.

Спадарыня: “Я палітыкай не цікаўлюся. Я ведаю, канечне, што прыяжджаў Ахмадзінэжад, навіны глядзела”.

Пэнсіянэрка: “Захад лічыць, што мы таксама ізгоі. Як быццам у нас тыран. Таму яму нічога не застаецца рабіць, апроч як сябраваць з тымі, з кім выгадна, я так разумею”.

Спадар: “Нармальна ўсё. Дамовы заключыў, як належыць, наш кіраўнік. Кожны павінен у сваёй краіне быць гаспадаром”.

Карэспандэнтка: “Як вы ставіцеся да таго, што Беларусь падтрымлівае стасункі з краінамі-ізгоямі?”

Спадарыня: “Чаму краіны-ізгоі? Усе краіны, напэўна, могуць камунікаваць адна з адной”.

Пэнсіянэр: “Лепей бы сябравалі з Расеяй дый далей — Польшча, Немеччына. Гэтыя краіны лепей разьвітыя”.

Спадарыня: “Я лічу, што кожная краіна мае сваё месца пад небам і пад сонцам. Іран таксама. Я думаю, ня толькі Беларусь падтрымлівае дачыненьні з Іранам, але й Расея ў тым ліку”.

Спадар: “Я лічу, што калі гэта выгадна абедзьвюм краінам, значыцца, трэба падтрымліваць стасункі”.

Спадарыня: “З Іранам? Хто яго ведае... З Расеяй мы таксама сябры нібыта, а нібыта й ня сябры атрымліваемся”.

Карэспандэнтка: “Як вы ставіцеся да таго, што Беларусь падтрымлівае дачыненьні з краінай, якая лічыцца ў сьвеце ізгоем?”

Хлопец: “Нармальна стаўлюся да гэтага. Напрыклад, для беларусаў там, напэўна, няма дыктатуры, а для амэрыканцаў яна ёсьць. То чаму б не?”

Спадарыня: “Што значыць “краіны, якія лічацца ізгоямі”? Калі ёсьць сябар, яго хіба выбіраюць паводле нейкіх якасьцяў? Здаецца, сябар ёсьць сябар — проста чалавек, яго паважаюць, дый годзе”.

Іншая спадарыня: “Нашаму Лукашэнку, пэўна, лепей ведаць — запрашаць такіх гасьцей ці не. А тое, што мы, маленькія людзі, скажам, гэта ніякага сэнсу ня мае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG