Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

<B>Палата прадстаўнікоў прыняла закон аб адмене льготаў</B>


Уладзімер Глод, Менск Палата прадстаўнікоў прыняла закон “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правох і гарантыях для паасобных катэгорыяў грамадзянаў”. У першым чытаньні за яго прагаласавала 99, супраць – 2. У другім: за – 101, супраць – 1.

Згодна з законам, будуць адмененыя многія з існуючых цяпер ільгот. Напрыклад, зьніжка кошту праезду на пасажырскім транспарце для навучэнцаў, вэтэранаў працы, грамадзян пры выкананьні службовых абавязках.

Адмяняюцца ці абмяжоўваюцца льготы для былых вязьняў фашысцкіх канцлягераў. Будуць скарочаныя катэгорыі асобаў, якія маюць ільготы па аплаце жыльлёва-камунальных і мэдычных паслугаў.

Як патлумачыў нашаму карэспандэнту міністар працы і сацыяльнай абароны Уладзімер Патупчык, гэты закон пройдзе звычайную працэдуру. Яго павінны зацьвердзіць у Савеце Рэспублікі, потым ён будзе падпісаны кіраўніком дзяржавы. Толькі прыблізна праз 6 месяцаў закон пачне дзейнічаць.

Падрабязнасьці далей на нашым сайце

Глядзіце таксама:

• Каго канкрэтна пазбавілі льготаў?

• Кошт ільготаў -- 160 мільярдаў рублёў

• Моладзь зьбіраецца пратэставаць на плошчы Незалежнасьці
XS
SM
MD
LG