Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абрамава: “Сацыяльная тэмпэратура ў грамадзтве рэзка падвысіцца”


Уладзімер Глод, Менск Гэтак заявіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава пра наступствы скасаваньня шэрагу льготаў.

Абрамава выступіла падчас абмеркаваньня ў Палаце праекту закону “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правох і гарантыях для паасобных катэгорыяў грамадзянаў”

Вольга Абрамава лічыць, што пачынаць гэтую працу трэба было інакш: спачатку павялічыць пэнсіі, каб пэнсіянэрам хапала грошы на праезд у гарадзкім і прыгарадным транспарце, а ўжо потым адмяняць 50-працэнтную зьніжку. З дэпутатаў, якія ўзялі ўдзел у абмеркаваньні, пакуль толькі Абрамава заявіла, што будзе галасаваць супраць гэтага закону.

Глядзіце таксама:

Кошт ільготаў -- 160 мільярдаў рублёў

Моладзь зьбіраецца пратэставаць на плошчы Незалежнасьці
XS
SM
MD
LG