Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: затрыманыя ўдзельнікі акцыі супраць адмены ільготаў на волі


Радыё Свабода 12 чалавек, якіх затрымалі падчас моладзевай акцыі супраць адмены ільготаў, адпушчаныя з пастарунку Ленінскай управы ўнутраных спраў Магілёва. На ўсіх затрыманых міліцыянты склалі пратаколы апытаньня. У зьняволеньні актывісты прабылі больш за дзьве гадзіны.

Сярод затрыманых было трое непаўналетніх, а таксама Крысьціна Шацікава, Сяргей Гіркін, Тацяна Буланава ды трое журналістаў Ганна Ільіна, Андрэй Дзьвігун ды Ігар Барысаў.

Са слоў актывістаў, іх затрымалі, каб перапыніць акцыю пратэсту і не дазволіць да яе далучыцца большай колькасьці моладзі.

У акцыі пратэсту ўзялі ўдзел больш за пяцьдзесят чалавек. Яна праходзіла на плошчы Зорак, непадалёк ад будынку гарвыканкаму. Удзельнікі зьбіралі подпісы супраць адмены ільготаў ды раздавалі незалежныя выданьні.

За ўдзельнікамі акцыі акрамя міліцыянтаў сачылі выкладчыкі магілёўскіх ВНУ, у тым ліку і намесьнік дэкана па ідэалягічнай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Дзьмітры Рагаўцоў.
XS
SM
MD
LG