Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты дня – 22 траўня


Радыё Свабода .



“Я думаю, што гэта проста гандаль людзьмі. Закладнікаў спачатку бяруць, а потым спрабуюць прадаць за грошы. Бедным нігерыйцам такое й ня сьнілася – яны толькі мільён даляраў узялі за скрадзеную беларуску, а тут хочуць 400 мільёнаў эўра. Усё гэта вельмі паскудна. Тым больш дадатковая паскудная ўмова – пісаць нейкую там заяву на імя Пяткевіч ці адвакату, ці блізкім сваякам, ці самому... Я, дарэчы, ніякіх заяваў не пісаў, яшчэ раз падкрэсьліваю, бо ўпэўнены, што гэта прагучыць з высокай трыбуны – “вот ані тут прасілі, заўяленьне пісалі, я іх асвабадзіў, а ані апяць...”



Палітык Мікалай Статкевіч – пра сваё датэрміновае вызваленьне



“Плянаў багата, і яны шматвэктарныя. Найперш, буду дапамагаць Аляксандру Мілінкевічу ставараць рух "За свабоду". Лічу, што гэта адзіны правобраз і зародак на ўзор польскай "Салідарнасьці", які ёсьць у Беларусі. Буду, натуральна, прымаць удзел у стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі – ёсьць стратэгічная мэта зрабіць яе вядучай партыяй Беларусі. Буду ўсяляк дапамагаць хлопцам з “Маладога фронту”, якім зараз цяжка. І заклікаю ўсіх беларусаў прыйсьці 28 траўня у 10 гадзінаў да будынку Савецкага суду, Лагойскі тракт 3. Апроч гэтага, зьбіраюся аб''езьдзіць усе тыя гарады і вёскі, адкуль мне пісалі, адкуль да мяне прыяжджалі ў Малое Сітна – трэба аддзячыць людзям і паразмаўляць зь імі сур''ёзна, грунтоўна пра тое, як змагацца за Беларусь”.



Палітык Павал Севярынец – у эфіры “Начной Свабоды” пра свае пляны пасьля датэрміновага вызваленьня
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG