Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўступае ў антырасейскую гульню зь іранскай нафтай?


Віталь Цыганкоў, Менск Як можа паўплываць на міжнародны імідж Беларусі цеснае супрацоўніцтва з Іранам? Наколькі рэальныя праекты дастаўкі іранскай нафты ў Беларусь? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваюць у перадачы Экспэртыза Свабоды шэф-рэдактар газэты “Народная воля” Сьвятлана Калінкіна палітоляг, экспэрт у міжнародных дачыненьнях Андрэй Фёдараў.

Цыганкоў: “22 траўня закончыўся двухдзённы візыт прэзыдэнта Ірану Махмуда Ахмадынэжада ў Беларусь. Бакі ўсяляк дэманстравалі прыхільнасьць адзін да аднаго. Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад назваў Аляксандра Лукашэнку адным са сваіх лепшых сяброў. У сваю чаргу, кіраўнік Беларусі заявіў, што Іран “здольны стаць адным з уплывовых цэнтраў сусьветнай супольнасьці”. Як паўплывае на міжнародны імідж Беларусі цеснае палітычнае супрацоўніцтва з Іранам?”

“Для Беларусі, я мяркую, больш важным ёсьць эканамічны бок візыту, а для Ірану гэта хутчэй палітычны”

Калінкіна: “Зразумела, добрага імя Беларусі на міжнароднай арэне такія стасункі не дадаюць і ня могуць даць. Але дзяржавы, якіх, як яны кажуць, “не разумее” міжнародная супольнасьць, дзяржавы, якія ня хочуць і ня могуць выконваць правілы, што прынятыя ў цывілізаваным грамадзтве, мусяць падтрымліваць адносіны паміж сабой, падтрымліваць адно аднаго.
С.Калінкіна: “Дзяржаўная прапаганда больш гаворыць не пра палітыку, а пра пэрспэктывы эканамічных стасункаў. Але, негледзячы на ўзаемныя візыты, ніякага эканамічнага буму не назіраецца”.
Зьвярніце ўвагу, што беларуская дзяржаўная прапаганда больш гаворыць не пра палітыку, а пра пэрспэктывы эканамічных стасункаў. Але, негледзячы на ўзаемныя візыты, ніякага эканамічнага буму не назіраецца. Паводле афіцыйнай статыстыкі, узаемны таваразварот быў усяго 38 мільёнаў даляраў. Таму ў першую чаргу такія візыты – гэта палітыка. Хаця ў Менску ўсе разумеюць, што нам хацелася б пастаўляць больш сваёй прадукцыі на іранскі рынак”.

Цыганкоў: “Апошнім часам афіцыйны Менск нібыта дасылае нейкія сыгналы Эўропе пра намер палепшыць адносіны са структурамі Эўразьвязу. Наколькі сяброўства зь Іранам можа пагоршыць стасункі з Эўропай, ці гэта не зьвязана паміж сабой?”

Фёдараў: “Ня думаю, што Менск шмат губляе ад гэтага візыту, паколькі ўжо такое ўражаньне ад Беларусі, такі нэгатыўны вобраз існуе, што гэты візыт мала што тут зьменіць. Пагоршыць гэты імідж ужо цяжка, а палепшыць яго можна нейкімі новымі дзеяньнямі, якіх пакуль няма.
А.Фёдараў: “Ня думаю, што Менск шмат губляе ад гэтага візыту, паколькі ўжо такое ўражаньне ад Беларусі, такі нэгатыўны вобраз існуе, што гэты візыт мала што тут зьменіць. Пагоршыць гэты імідж ужо цяжка”.
Для Беларусі, я мяркую, больш важным ёсьць эканамічны бок візыту, а для Ірану гэта хутчэй палітычны. Здаецца, ня вельмі шмат атрымаюць абодва бакі. Хаця – магчымасьці для прапаганды, для дэманстрацыі таго, што афіцыйны Менск не ізаляваны ў сьвеце, безумоўна, улады выкарыстаюць”.

Роля Беларусі ў геапалітычнай гульні – размаўляць з Іранам?

Цыганкоў: “Наколькі рэальныя ўсе гэтыя праекты па дастаўцы іранскай нафты для Беларусі? Ці гэта стратэгічная стаўка, ці каньюнктура, выкліканая пагаршэньнем энэргетычных адносінаў паміж Беларусьсю і Расеяй?”

Калінкіна: “Яшчэ напярэдадні візыту была вялікая прэсавая канфэрэнцыя прадстаўнікоў “Белнафтахіму”, якія шчыра сказалі, што пакуль не ідзе размова пра дастаўку іранскай, вэнэсуэльскай ці арабскай нафты ў Беларусь, што гэтыя праекты пакуль разьлічаныя на тое, што нафта будзе прадавацца ў тым рэгіёне, дзе яна здабываецца.

Але я хачу зьвярнуць увагу на тое, што пасьля энэргетычнага саміту ў Кракаве (“антырасейскага”, як яго назвалі) у эўрапейскай прэсе зьявілася шмат артыкулаў на тэму, а ці нельга нафтаправод Адэса-Броды запоўніць не казахстанскай нафтай (бо Назарбаеў не прыехаў на гэты саміт), а ірацкай ці іранскай. Такія праекты ёсьць, і я думаю, што Лукашэнка будзе спрабаваць намацаць гэтую глебу. Калі такі праект будзе, гэта дазволіць Беларусі весьці цікавую гульню нават на карысьць Эўропе.
С.Калінкіна: “У эўрапейскай прэсе зьявілася шмат артыкулаў на тэму, а ці нельга нафтаправод Адэса-Броды запоўніць не казахстанскай нафтай, а ірацкай ці іранскай. Я думаю, што Лукашэнка будзе спрабаваць намацаць гэтую глебу”.
У кожнай краіне тут можа быць свая роля. Калі Ўкраіна і Грузія мае добрыя стасункі за Злучанымі Штатамі і могуць дамаўляцца пра ірацкія радовішчы, то Беларусь можа размаўляць зь Іранам”.

Цыганкоў: “Андрэй, як вам гэтая вэрсія? Беларусь выконвае ролю адзінай краіны, якой “ня сорамна” сустракацца зь Іранам?”
А.Фёдараў: “Нам патрэбная нафта для перапрацоўкі, а Ірану патрэбныя прадукты гэтай перапрацоўкі. У іх значны недахоп нафтаперапрацоўчых магутнасьцяў”.
Фёдараў: “Калі б так атрымалася, то гэта было б добра для Беларусі. Нам патрэбная нафта для перапрацоўкі, а Ірану патрэбныя прадукты гэтай перапрацоўкі. Некалькі дзён таму прайшла інфармацыя, што ў Іране ўведзена абмежаваньне на продаж бэнзіну – “у адны рукі больш 90 літраў не даваць”. У іх няма альбо значны недахоп нафтаперапрацоўчых магутнасьцяў. У нас яны ёсьць, і мы маглі б ім дапамагчы.

Але я ўсё ж бачу вялікія цяжкасьці ў тым праекце, пра які казала Сьвятлана. Стаўленьне ЗША да Ірану нам добра вядомае. І мы ведаем, які ўплыў ЗША мае на Грузію і Азэрбайджан. Цягнуць праз гэтыя краіны нафтаправод – тут узьнікаюць вялікія сумневы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG