Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Прэзыдэнт Ірану мог бы наведаць і Слуцак..."


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 22 траўня, аўторак. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньня пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Спадар: “Дарагая “Свабода”. Я вось працаваў зваршчыкам, стаяў нюхаў сьвінец, цынк, волава. Атрымаў сур’ёзную хваробу, хварэў увесь час, бальніцы не вылазіў. Па два разы на месяц ляжаў. А зараз ужо хочуць зьняць ільготы. Я ледзь не памёр, стаў калекам. Я пытаюся, ці ёсьць яшчэ ў мяне інсульт. Яны кажуць, што інсульту ў мяне ўжо няма. А як гэта няма, калі я ні гаварыць, ні есьці не магу. Галава баліць так, што немагчыма. Дык як надалей можна жыць на такія грошы?! Чаму міліцыя і ваенныя атрымліваюць у дзесяць разоў болей, хоць нічога ня робяць, чым тыя, што цяжка працуюць? Іх нібыта пасуць”.

Спадар: “Прэзыдэнт Ірану мог бы наведаць і Слуцак, горад, дзе ў часы Рэчы Паспалітай пэрсамі была заснавана мануфактура па вырабу знакамітых слуцкіх паясоў. Расейская імпэратрыца потым зьліквідавала гэта сумеснае прадпрыемства, угледзеўшы ў паясах праяву нацыянальнай самабытнасьці ліцьвінаў”.

Спадар: “Па пытаньню адмены ільгот “чарнобыльцам”. У 1986-м годзе я напісаў верш: Наступит время, Мир прозреет И от ужасов немеет, Когда чернобыльский наш зной Станет маленькой бедой”.

Віктар: “Хачу выказаць меркаваньне наконт ільготаў. Ужо месяц на Радыё Свабода гучыць льготы ды ільготы. Дзе можна паглядзець, для каго яны існуюць і што ўключаюць у льготы. Канкрэтна для міліцыянтаў, для вайскоўцаў, для пэнсіянэраў і гэтак далей. Апублікуйце на сайце “Свабоды” ільготы і абмяркоўваеце ільготы канкрэтна. Дзякуй”.
XS
SM
MD
LG