Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакаты А.Казуліна накіруюць скаргу Генэральнаму пракурору


Алег Грузьдзіловіч Вярхоўны суд Беларусі адмовіў адвакатам Аляксандра Казуліна ў задавальненьні іх нагляднай скаргі на прысуд палітыку. Адмысловы дакумэнт падпісаў намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч.

Паводле гэтага дакумэнту, скарга была разгледжаная 21 траўня, празь месяц пасьля яе падачы.

“У нас застаецца адзіны шлях — гэта наглядная скарга на імя Генэральнага пракурора Беларусі Пятра Міклашэвіча. Але ўжо цяпер відавочна, што рэжым прадэманстраваў сваю нягнуткасьць і няздольнасьць ісьці насустрач патрабаваньням беларускай і ўсясьветнай дэмакратычнай грамадзкасьці,” — сказаў Свабодзе былы адвакат А. Казуліна Ігар Рынкевіч.

Летась Аляксандар Казулін быў асуджаны на 5 з паловай гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў. Палітык адбывае пакараньне ў Віцебскай калёніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG