Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты дня – 21 траўня


Радыё Свабода .



“Таму мы сябры і поўныя рашучасьці разьвіваць сваё супрацоўніцтва ва ўсіх сфэрах. Для разьвіцьця дачыненьняў з Рэспублікай Беларусь у нас няма межаў. І мы ня бачым ніякіх бар’ераў і перашкодаў для разьвіцьця такога супрацоўніцтва. Мы поўныя рашучасьці рэалізаваць дамоўленасьці, дасягнутыя ў Тэгеране, і дамоўленасьці, дасягнутыя ў Менску”.



Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад у часе свайго візыту ў Менск – пра стасункі між Іранам і Беларусьсю



“Абодва гэтыя прэзыдэнты не прымаюцца ў прыстойным грамадзтве. І гэта іх вельмі моцна зьвязвае. І тое, што цяпер можна лепшыя аўтамабілі выпускаць, а Лукашэнка хоча выпускаць іранскія, якія ня толькі другасныя, але гэта пазаўчорашні дзень, гэта якраз пра гэта сьведчыць. Гэтым самым Лукашэнка абмяжоўвае магчымасьці нашай краіны. Таксама іх зьвязвае тое, што яны маюць інтарэс кіраваць сваёй дзяржавай, не зважаючы ня толькі на міжнародную супольнасьць, але і грамадзкасьць сваіх краінаў”.



Аляксандар Дабравольскі, актывіст АГП – пра сяброўства кіраўнікоў Ірану і Беларусі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG