Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: скарга Крысьціны Шацікавай на супрацоўнікаў КДБ не задаволеная


Радыё Свабода Магілёўская абласная пракуратура не задаволіла скаргі актывісткі Крысьціны Шацікавай на супрацоўнікаў Магілёўскай управы Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Старшы памочнік пракурора Раманоўскі не знайшоў у дзеяньнях супрацоўнікаў КДБ складу злачынства.

Крысьціна Шацікава абвінавачвала супрацоўнікаў КДБ і міліцыянтаў у выкраданьні й гвалтоўным дастаўленьні ў псыхіятрычную лякарню.

Сваю скаргу на супрацоўнікаў КДБ грамадзкая актывістка падала ў пракуратуру, каб даведацца, хто канкрэтна, яны альбо міліцыянты, даставілі яе ў шпіталь.

Паводле пастановы пракуратуры, супрацоўнікі КДБ Грыбайла ды Аляксандраў дзейнічалі згодна з крымінальна-працэсуальным заканадаўствам.

Як вынікае з матэрыялаў справы, гэтыя супрацоўнікі выконвалі даручэньне сьледчага Менскага КДБ Грахоўскага, які расьсьледаваў справу супраць сяброў “Маладога фронту” Хведарука й Корбуна.

У пастанове адзначана, што Аляксандраў даставіў грамадзкую актывістку зь Менску ў Магілёў, а Грыбайла дапытаў яе.

Ці мелі дачыненьне супрацоўнікі КДБ да выкраданьня і гвалтоўнай шпіталізацыі актывісткі ў лякарню, у пастанове не адзначана.
XS
SM
MD
LG