Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 21 траўня


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага сеціва

Прывітаньне,

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць візыт у Беларусь прэзыдэнта Ірану Махмуда Ахмадзінэжада. Камэнтары:

“У Лукашэнкі сябры – маргіналы”;

“Дзіўна, што не абмяркоўваецца пытаньне ўзбагачанага іранскага ўрану”;

“У Менску будзе створаны банк са стопрацэнтным іранскіх капіталам” – ці доўга будзе цягнуцца гэтая ідылія?”;

“Ну дзе ж тыя танкеры (з нафтай) на Сьвіслачы? Хутчэй бы прыйшлі!”;

“Пакуль ад сустрэчаў з прэзыдэнтам Ірану мы атрымалі зборачны цэх “Самандаў”. Не зьдзіўлюся, калі пазьней атрымаем падвышэньне мыты на ўвоз аўтамабіляў”;

“Сустрэчы Лукашэнкі вядуць да міжнароднай ізаляцыі, а больш нічога не даюць”.

У сецявым дзёньніку Кастуся Козела ўдзельнікі і сьведкі студэнцкай акцыі супраць скасаваньня ільготаў дзеляцца ўражаньнямі ад падзеяў 20 траўня ў Менску:

“Выходны сапсавалі ім (спэцназаўцам) хаця б... дробязь, а прыемна”;

“Рэспэкт, так трымаць!”;

“Якія ўважлівыя ў нас "блюстители порядка" пайшлі! Пад ручку праводзяць, дарогу падкажуць, па галоўцы дубінкай пагладзяць, яшчэ і ў госьці запросяць...Нічога сабе!”;

“Цяжка прыйшлося... Набегалася. Стамілася. Але мы былі разам(!!!): разам прыйшлі зь аднакурсьнікамі, разам шукалі свайго затрыманага сябра... Сорамна за тых, хто называе сябе студэнтам, хто супраць адмены ільготаў, а не прыйшоў!!! Ганьба”.

На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць інфармацыю пра ўстаноўчы сход грамадзкага руху “За Свабоду” і абраньне ягоным лідэрам Аляксандра Мілінкевіча. Камэнтары:

“Для гэтага спатрэбілася год і два месяцы – гэта тэатар абсурду”;

“Мілінкевіч усё прафукаў 19 сакавіка 2006 году. Нашто цяпер рыпацца? Ягоны час сышоў”;

“Супраць Мілінкевіча пачалі вайну ягоныя ўчорашнія паплечнікі, а цяпер па-просту завісьлівыя няздары”;

На сайце “Партызанфільм” зьявіўся новы кліп на песьню Андрэя Раманкевіча, прысьвечаны паваеннаму антысавецкаму супраціву.
XS
SM
MD
LG