Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: апазыцыянэру — нявыгадны кантракт


Радыё Свабода Сёньня дырэкцыя заводу пускавых рухавікоў імя П.Панамарэнкі практычна вымусіла старшыню Гомельскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Анатоля Паплаўнага падпісаць нявыгадны працоўны кантракт.

Спадар Паплаўны працуе на заводзе сьлесарам-інструмэнтальшчыкам шостага разраду больш за тры гады. Як высакаклясны спэцыяліст, ён працаваў на бестэрміновай аснове.

Дырэктар прадпрыемства Аляксандар Ксяндзоў і ягоны намесьнік у пытаньнях ідэалёгіі, кадраў і быту Аляксандар Мінчук адхілілі прапановы прадстаўнікоў Беларускага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці, сябрам якога Анатоль Паплаўны зьяўляецца.

Сябры прафсаюзу прасілі перагледзець спрэчныя пункты кантракту. У прыватнасьці, актывісту адмоўлена ў падаўжэньні тэрміну кантракту, і праз год дырэкцыя можа пазбавіцца ад Паплаўнага, бо закочылася працоўнае пагадненьне.

Спадару Паплаўнаму зьмянілі ўмовы аплаты працы. Цяпер ягоны заробак будзе залежаць ня столькі ад зробленага, колькі ад рашэньня начальства.

У кантракце ёсьць пункт, паводле якога актывіст абавязаны захоўваць дзяржаўную й камэрцыйную таямніцу прадпрыемства, хаця ён ня ведае такіх таямніцаў.

Як лічыць спадар Паплаўны, патрабаваньне дырэкцыі заключыць нявыгадны працоўны кантракт тэрмінам на адзін год тлумачыцца ягонай актыўнай палітычнай і грамадзкай дзейнасьцю.
XS
SM
MD
LG