Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзеншчына: каля сарака мэханізатараў адмовіліся выходзіць на працу


Міхал Карневіч, Гарадзенская вобласьць Пра канфлікт з адміністрацыяй сельскагаспадарчага каапэратыву ў вёсцы Варняны Астравецкага раёну расказаў адзін з мэханізатараў, які прасіў не называць ягонага прозьвішча.

Канфлікт пачаўся з-за таго, што з працы звольнілі працаўніка Івана Грэма. У Івана Грэма пяцёра дзяцей, ён, на думку мэханізатараў, выдатны работнік, ня п’е гарэлкі і часьцей за іншых патрабуе падвышэньня заробкаў. Нібыта за гэта старшыня калгасу Ўладзіслаў Рук зь ім і паквітаўся.

Сёньня ў вёску Варняны прыяжджаў намесьнік старшыні Астравецкага райвыканкаму спадар Сьвіла, начальнік раённай міліцыі і некалькі чалавек у цывільным.

Напачатку мэханізатараў прасілі распачаць працу, а пазьней пачалі пагражаць, што звольніць могуць усіх незадаволеных. Мэханізатары ня сталі слухаць начальства і разышліся пасьля працоўнага дня.

На іхную думку, старшыня СВК часта чапляецца да іх без прычыны — асабліва, калі ў гаспадарцы няшмат працы.

Працягваць страйк яны намераныя й заўтра.
XS
SM
MD
LG