Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітыкі пра дружбу А.Лукашэнкі з М.Ахмадзінэжадам


Алесь Дашчынскі, Менск .

Паводле актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Дабравольскага, кіраўнікоў Беларусі і Ірану зьвязвае тое, што яны ёсьць ізгоямі.

“Абодва гэтыя прэзыдэнты не прымаюцца ў прыстойным грамадзтве. І гэта іх вельмі моцна зьвязвае. І тое, што цяпер можна лепшыя аўтамабілі выпускаць, а Лукашэнка хоча выпускаць іранскія, якія ня толькі другасныя, але гэта пазаўчорашні дзень, гэта якраз пра гэта сьведчыць. Гэтым самым Лукашэнка абмяжоўвае магчымасьці нашай краіны.

Таксама іх зьвязвае тое, што яны маюць інтарэс кіраваць сваёй дзяржавай, не зважаючы ня толькі на міжнародную супольнасьць, але і грамадзкасьць сваіх краінаў”.

Актывіст Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі заявіў:

“Усё вынікае з той палітыкі, якую праводзіць Расея. Расея ня можа адкрыта рабіць некаторых спэцыфічных апэрацыяў з пэўнымі рэжымамі, таму гэта пасьпяхова выконвае Лукашэнка”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG