Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы адвакат Казуліна не выключае, што палітыка вызваляць датэрмінова


Алег Грузьдзіловіч, Менск 21 траўня закончыўся месяц, цягам якога Вярхоўны Суд мусіў разгледзець наглядную скаргу адвакатаў Аляксандра Казуліна.

Нагадаем, адвакаты Ігар Рынкевіч і Зьміцер Гарачка прасілі апратэставаць прысуд, вынесены летась Маскоўскім судом Менску, — пяць з паловай гадоў зьняволеньня паводле артыкулаў аб хуліганстве і арганізацыі беспарадкаў.

Аднак сёньня ў канцылярыі калегіі крымінальных справаў Вярхоўнага Суду паведамілі, што “рашэньне яшчэ не прынятае”. Пры гэтым спаслаліся на адсутнасьць старшыні суду і ягоных намесьнікаў.

“Унутры суду прыняцьце рашэньня можа быць перанесенае, гэта закон дазваляе. Але мяне зьдзіўляе, што за месяц не знайшлося часу вырашыць лёс такой важнай справы, як справа былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна.

Я не выключаю, што затрымка выкліканая пошукамі ўладамі “прыгожага” выйсьця з сытуацыі, у тым ліку і датэрміновага вызваленьня Казуліна”, — зазначыў былы адвакат палітыка Ігар Рынкевіч.
XS
SM
MD
LG