Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёў: грамадзкаму актывісту невядомыя пабілі машыну


Радыё Свабода Магілёўскаму сябру Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Мікалаю Расюку невядомыя моцна пашкодзілі аўтамабіль. Зламысьнікі выбілі пярэдняе і задняе шкло ў старых “Жыгулях” ды скралі магнітолу.

Здарэньне адбылося ў пятніцу каля прыпынку грамадзкага транспарту і будоўлі, дзе працуе грамадзкі актывіст.

Мікалай Расюк лічыць, што прычынай здарэньня магла быць помста за ягонае інтэрвію партыйнаму бюлетэню “Сацыяльная газэта”.

У інтэрвію ён выклаў сваё бачаньне сытуацыі, якая склалася на будаўнічых пляцоўках Магілёва.

“Кіраўнікам выгадна, каб будаўнікі парушалі працоўную дысцыпліну. Яно выкарыстоўвае такія парушэньні, каб ігнараваць працоўныя дамовы ды змушаць работніка працаваць дзесяць-дванаццаць гадзінаў за невысокі заробак. Зьмяніць такую сытуацыю можа сам работнік пры дапамозе незалежных прафсаюзаў”, — зазначыў у інтэрвію грамадзкі актывіст.

Цягам мінулых сутак нападнікаў на машыну Мікалая Расюка міліцыя не знайшла.
XS
SM
MD
LG