Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня Палітрада назаве склад VIP-пэрсонаў


Уладзімер Глод, Менск А 15-й гадзіне ў сядзібе БНФ адбудзецца чарговае паседжаньне Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

На ім мяркуюць назваць прозьвішчы так званых VIP-пэрсонаў, людзей, якія з розных прычынаў ня ўдзельнічалі ў апошніх мясцовых выбарах. Аднак, на агульную думку, яны заслугоўваюць таго, каб удзельнічаць у Кангрэсе дэмсілаў. У папярэднім сьпісе больш за 200 прозьвішчаў.

Існуюць два падыходы да вызначэньня VIP-пэрсонаў. Першы - калі імі могуць стаць па-сапраўднаму вядомыя ўсёй Беларусі людзі, накшталт Ніла Гілевіча ці Васіля Старавойтова. І другі - калі сьпіс пашыраць менш вядомыя людзі.

Папярэдне вырашана, што VIP-пэрсоны будуць абірацца кансэнсусам, гэта азначае, што для абраньня той ці іншай асобы патрэбна, каб за яе прагаласавалі прадстаўнікі ўсіх 15 структураў, што маюць права голасу ў Палітрадзе. І яшчэ – галасаваньне за кожнага прэтэндэнта будзе адкрытае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG