Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску затрымалі намесьніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча.

Яго затрымалі дома і завезьлі ў міліцыю Савецкага раёну. На Аляксея склалі адміністрацыйны пратакол, як і на іншых заяўнікаў “Чарнобыльскага шляху” - Валянціну Палевікову і Юрася Зяньковіча. Яго абвінавачваюць у тым, што падчас Чарнобыльскага шэсьця 26 красавіка дэманстранты выхадзілі на праезную частку вуліцы Сурганава.

Аляксея Янукевіча павезьлі ў суд Савецкага раёну Менску.

Тым часам у гэтым жа судзе працягваецца разгляд справы актывісткі АГП Валянціны Палевіковай.

• Суды над заяўнікамі “Чарнобыльскага шляху” перанесеныя

• Пачаўся суд над Валянцінай Палевіковай
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG