Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірыну Экпа-Ума будуць лячыць у лёнданскай клініцы


Радыё Свабода Беларуская грамадзянка Ірына Экпа-Ума ў цяжкім стане пераведзеная зь нігерыйскага шпіталю ў адну з клінік Лёндану. Там неўзабаве яна атрымае хірургічную дапамогу.

48-гадовая беларуска апошнім часам стала жыла ў нігерыйскім горадзе Порт-Харкорт і працавала ў адной з брытанскіх нафтавых кампаніяў.

З 5-га траўня на працягу 11 дзён Ірына Экпа-Ума знаходзілася ў ролі закладніцы ў нігерыйскіх ваеўнікоў. Выкрадаючы Ірыну, тэрарысты прастрэлілі ёй нагу, у выніку чаго ў жанчыны ўзьнікла заражэньне крыві. Да таго ж у палоне, як падаюць беларускія інфармацыйныя агенцтвы, беларуска захварэла на малярыю.

У часе перамоваў ваеўнікі ў якасьці выкупу патрабавалі 1,2 мільёна даляраў. Ні кіраўніцтва нафтавай кампаніі, ні Нацыянальная служба нігерыйскай бясьпекі, якая вызваляла жанчыну, нічога не паведамляюць пра дэталі апэрацыі і пра тое, ці атрымалі тэрарысты грошы. Як падаюць нігерыйскія мэдыі, пакуль што выкрадальнікі ірыны Экпа-Ума застаюцца на волі.

Ірына Экпа-Ума нарадзілася ў Менску ў 1958 годзе, у 1981-м выйшла замуж за нігерыйскага студэнта і пры канцы 1980-х ад’ехала ў Нігерыю. У сям’і чацьвёра дзяцей: старэйшая Разаліна вучыцца ў Беларускім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэце ў Менску, два сыны навучаюцца ў Шатляндыі й Канадзе, малодшай дачцэ два з паловай гады.


• Беларускую закладніцу ў Нігерыі вызвалілі бяз выкупу, 17.05.2007 • Скрадзеная ў Нігерыі грамадзянка Беларусі вызваленая , 17.05.2007 • Якія небясьпекі чакаюць беларусаў у зонах ваенных канфліктаў?, 16.05.2007 • У выкрадзеную ў Нігерыі беларуску маглі страляць?, 08.05.2007
XS
SM
MD
LG