Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусі не ўдаецца стабілізаваць працу нафтавай галіны


Міхал Стэльмак, Менск Расейскія дастаўцы нафты адмаўляюцца дастаўляць яе на давальніцкіх умовах. Праз дэфіцыт таннай сыравіны цярпяць айчынныя нафтаперапрацоўшчыкі.

Паводле “Белнафтахіму”, сёлета Беларусь набыла нафты амаль на 8 працэнтаў менш, як летась. Канцэрн ня выканаў дзяржаўных плянаў па рэнтабэльнасьці, запасах прадукцыі й шэрагу паказчыкаў замежнаэканамічнай дзейнасьці. Фінансавыя цяжкасьці ўзьніклі ў нафтаперапрацоўшчыкаў. У прыватнасьці, мазырскіх.

Старшыня незалежнага прафсаюзу Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу Юры Швец:

“Становішча ў параўнаньні зь мінулымі гадамі нельга лічыць нармальным. Улада пагадзілася на субсыдыяваньне сродкаў, але памер, у якім яны будуць ісьці, улада будзе ўстанаўляць кожны месяц. То бок кожны месяц улада будзе ўмешвацца ў нашу дзейнасьць і казаць, якую суму грошай даць, а якой ня даць”.

Адміністрацыя й рабочыя Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу, як паведаміў Юры Швец, неаднаразова інфармавалі аб праблемах прадпрыемства вышэйшы орган – “Белнафтахім”. Там праблемы абмяркоўвалі, аднак дапамагчы ня сьпяшаюцца.

Намесьнік старшыні “Белнафтахіму” Міхаіл Асіпенка тлумачыць:

“Мазырскі НПЗ будзе працягваць працаваць. За тую зарплату, якую зарабляе там рабочы, можна й папрацаваць. Нават, калі гэта цяжка”.

“Па давальніцкай схеме нам працаваць нявыгадна”

Цяжкасьці сталі вынікам сёлетніх зьменаў у беларуска-расейскіх эканамічных дачыненьнях. Масква ўвяла мыта на пастаўкі нафты ў Беларусь. Расейскім кампаніям, якія перапрацоўвалі нафту на давальніцкіх умовах на беларускіх заводах, эканамічныя ўмовы сталі нявыгаднымі. “Славнефть”, “Лукойл”, “Руснефть” і іншыя кампаніі ў лютым-красавіку спынілі пастаўкі.

У “Белнафтахіме” сьцьвярджаюць, што расейцы неўзабаве вернуцца на беларускі рынак.

“Мы праводзілі перамовы са старшынём назіральнай рады прадпрыемства “Лукойл-Беларусь”, які заявіў нам пад пратакол, што ён гатовы прыйсьці. Папрасіў, каб мы вынесьлі на разгляд кіраўніка дзяржавы прапанову, што яны зноў вяртаюцца на давальніцкую перапрацоўку”, – расказаў намесьнік старшыні “Белнафтахіму” Міхаіл Асіпенка.

Між тым у маскоўскім офісе кампаніі “Лукойл” гэтай інфармацыі не пацьвердзілі.

“У сувязі са зьменамі, што былі прынятыя ўрадам Беларусі, на ўмовах працэсінгу або па давальніцкай схеме нам працаваць нявыгадна”, – заявіў прадстаўнік расейскай кампаніі.

• К.Сіманаў: “Падпісаныя з Расеяй пагадненьні трэба пераглядаць”, 21.03.2007 • Ці дойдзе іранская нафта да Беларусі?, 07.02.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG