Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паказьнікі дзіцячай сьмяротнасьці ў Беларусі такія самыя як і ў ЗША


Алена Струвэ, Менск Беларусь, ЗША, Славаччына і Літва займаюць 38-е месца ў сьвеце паводле паказьнікаў дзіцячай сьмяротнасьці. У гэтых краінах на тысячу народжаных памірае сем дзяцей. Самыя лепшыя паказьнікі ў Сынгапуры і Ісьляндыі – дзьве сьмерці на тысячу чалавек, самыя горшыя – Аўганістан і С''эра-Лэонэ –165 сьмерцяў.

Самая высокая працягласьць жыцьця ў сьвеце ў Японіі і Сан-Марына – 81 год. Самая нізкая – у С’эра – Лэонэ, і Свазілэндзе –37 гадоў.

Беларусы ў сярэднім жывуць 68,4 гады. Мужчыны ў сярэднім паміраюць у 63 гады, а жанчыны – у 74. Паказьнік сярэдняга жыцьця ў беларусаў большы, чым ў расейцаў, аднак ніжэйшы, чым ва ўкраінцаў, грузінаў, эстонцаў.

Паводле Нацыянальнай праграмай дэмаграфічнай бясьпекі Беларусі, да 2010 сярэдняя працягласьць па краіне павінна дасягнуць 70 год.

У рэйтынгу жыцьця, пры складзе якога ўлічваюцца працягласьці жыцьця, узровень адукацыі, пакупніцкая здольнасьці, лідуе Нарвэгія. Яна належыць да краінаў з высокім узроўнем разьвіцьця.

Беларусь увайшла ў групу з сярэднім узроўнем разьвіцьця. Беларусь займае 67-ю пазыцыю сярод 82 краін. Лепшыя пазыцыі ў гэтай групе сярод усходнеэўрапейскіх краін маюць Расея і Македонія, горшыя - Украіна, Казахстан, Армэнія, Грузія, Азэрбайджан.

Гэтыя дадзеныя прадстаўленыя ў справаздачы - даведніку «Усясьветная статыстыка здароўя - 2007». Даведнік прэзэнтаваны ў Жэнэве ў штаб-кватэры Ўсясьветнай Арганізацыяй аховы здароўя ААН.
XS
SM
MD
LG