Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Онлайн-рэпартаж з акцыі пратэсту супраць скасаваньня льготаў


Радыё Свабода У Менску спэцназ міліцыі жорстка разагнаў акцыю пратэсту супраць скасаваньня льготаў. Байцы спэцназу зьбілі і затрымалі болей за 20 удзельнікаў акцыі. Пазьней усіх іх адпусьцілі.

20:20 Удзельнікі акцыі пратэсту вырашылі разысьціся.

20:10 Міліцыя ачапіла раён Гандлёвага дому "На Нямізе" і рэстарацыю" Макдональдз". Франак Вячорка:



20:00 Спэцназ міліцыі палюе на ўдзельнікаў акцыі на вуліцы Няміга. Франак Вячорка:



19:55 Спэцназ міліцыі выціскае калёну з праспэкту Незалежнасьці. Франак Вячорка:



19:50 На вуліцы Гарадзкі вал маладым людзям, якія рушылі ў бок Кастрычніцкай плошчы па праспэкце Незалежнасьці, спэцназаўцы перагарадзілі дарогу. Калёна павярнула на Гарадзкі вал. Там ужо стаяць аўтазакі. Франак Вячорка:



19.50 З Савецкага РУУСу выпусьцілі лідэра "Моладзі БНФ" Алеся Каліту. Ён заявіў:



19:45 Група студэнтаў рухаецца на Кастрычніцкую плошчу. Распавядае ўдзельнік акцыі Франак Вячорка:



19:05 З Цэнтральнага РУУСу пачалі выпускаць затрыманых. Распавядае студэнтка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага унівэрсытэту Людміла Атакулава:



19:00 Прадстаўнікі арганізацыі “Новы шлях” правялі акцыю на пляцоўцы ля Палацу спорту. Каля 10 чалавек сталі на імправізаванай сцэне. Яны ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг і скандавалі “Не скасаваньню льготаў!”

18:40 Распавядае Франак Вячорка, які далучыўся да калёны на праспэкце Незалежнасьці:



18:30 Другая калёна ўдзельнікаў акцыі супраць скасаваньня ільготаў рухаецца ад сквэру Янкі Купалы на плошчу Якуба Коласа. Міліцыя выцесьніла наведвальнікаў са сквэру Янкі Купалы. Аповед сьведкі:



18:25 З Цэнтральнага РУУСу вызвалілі Андрэя Сушко, назіральніка Беларускага Хэльсынскага камітэту. Ён паведаміў, што яго затрымалі, бо ён быў апрануты ў жоўтую майку. Маўляў, у спэцназу міліцыі быў загад, затрымліваць усіх, хто меў на сабе такую вопратку. (Некаторыя удзельнікі акцыі былі апранутыя ў жоўтыя майкі). Сушко заявіў, што спэцназаўцы з затрыманымі абыходзіліся вельмі жорстка. У аўтазаках студэнтаў кідалі на падлогу. Андрэй Сушко паведаміў, што ў Цэнтральным РУУСе на дадзены момант знаходзіцца 14 чалавек.

18:15 Супрацоўнік Цэнтральнага РУУС, які не прадставіўся, паведаміў “Свабодзе”, што частку затрыманых ужо адпусьцілі. Міліцыянт не паведаміў колькасьць затрыманых. Ён таксама адмовіўся сказаць, колькі зь іх ўжо адпусьцілі.

18:10 Франак Вячорчка і Арсень Пахомаў пакінулі Савецкі РУУС. Франак Вячорка:



17:50 Журналісты дзяжураць ля будынку Савецкага РУУС. Тут знаходзіцца 6 затрыманых. Астатніх павезьлі ў Цэнтральны РУУС Менску. Агулам затрымана болей за 20 чалавек.

17:45 Алесь Каліта праз тэлефон з Савецкага РУУСу камэнтуе разгон акцыі пратэсту і зьбіцьцё ўдзельнікаў. Спэцназавец забірае ў яго тэлефон.



17:40 Франак Вячорка па тэлефону з Савецкага РУУС:



17:23 Ганна Соўсь перадае:



17:25 Пачаліся затрыманьні. Спэцназ зьбівае ўдзельнікаў акцыі. Ганна Соўсь перадае.



17:20 У калёне на плошчу Якуба Коласа рушыць прыкладна 200 чалавек.

17:15 Зьміцер Хведарук паведаміў "Свабодзе", што калёна рушыць на плошчу Якуба Коласа.

17:10 У калёне 80 чалавек. Шмат хто апрануў маскі “заячыя вушы". Удзельнікі акцыі нясуць расьцяжкі: “Нас прымушаюць быць зайцамі”.

17:05 Актывіст незарэгістраванай арганіазцыі “Малады фронт” Зьміцер Хведарук паведаміў, што бачыў як міліцыянты затрымалі трох чалавек.

17:03 Каля 30 чалавек накіроўваюцца ў бок унівэрсаму "Суседзі". Некаторыя зь іх апранутыя ў жоўтыя майкі з надпісам "Без квітка, бо льготаў няма".

17:02 Затрыманы кіраўнік Моладзі БНФ Алесь Каліта. Праз тэлефон Каліта паведаміў "Свабодзе", што яго вязуць у Савецкі РУУС Менску.

17:00 Затрыманы актывіст Моладзі БНФ Франак Вячорка.

16:55 Студэнты рухаюцца ў бок рэстарацыі "Макдональдз". Многія трымаюць у руках маскі з вушамі зайцоў. Такая маска -- сымбаль акцыі "Безьбілетнік". Скасаваньне ільготаў прадугледжвае адмену льготнага праезду ў грамадзкім транспарце для студэнтаў.

16:50 Некалькі дзесяткаў студэнтаў пакідаюць Парк Дружбы народаў. Людзі ў цывільным папярэдзілі прысутных, што калі яны не сыдуць, іх затрымаюць і вывезуць на аўтобусах за горад. Студэнты зьбіраюцца правесьці акцыю на прыпынку грамадзкага транспарту.

16:45 Супрацоўнікі спэцназу міліцыі заявілі "Свабодзе": "Ніякай акцыі тут ня будзе. Мы гэтага не дапусьцім".

16:40 Супрацоўнікі спэцназу затрымалі Міхаіла Шацёва. Міліцыянты даглядалі ягоныя рэчы і знайшлі кнігу "Малы канспіратар".

16:35 Супрацоўнікі спэцназу даглядаюць асабістыя рэчы маладых людзей, якія ідуць у парк Дружбы народаў на плошчы Багалор.

16:30 Затрыманы старшыня Рады незарэгістраванай арганізацыі "Задзіночаньне беларускіх студэнтаў" Яўген Іванюк. Яго затрымалі на плошчы Якуба Коласа. Ён накіроўваўся на плошчу Бангалор.

Гл. таксама:

• Заяўнікі забароненай акцыі наведалі ўправу міліцыі 18.05.2007

• 20 траўня моладзь зладзіць талаку ў парку Дружбы народаў 17.05.2007

• “Новы шлях” правёў у Менску акцыю супраць адмены ільготаў 17.05.2007

• Льготы будуць скарочаныя на траціну 17.05.2007
XS
SM
MD
LG