Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першым сакратаром ПКБ пераабраны Сяргей Калякін


Альгерд Невяроўскі, Менск У Менску скончыўся 12 чарговы справаздачна-выбарчы зьезд Партыі камуністаў беларускай. Дэлегаты пераабралі на пасаду першага сакратара Цэнтральнага камітэту партыі Сяргея Калякіна. У склад ЦК абраны 51 чалавек.

Зьезд унёс зьмены ў статут партыі, а таксама ухваліў шэраг рэзалюцыяў. У прыватнасьці, камуністы будуць дамагацца увядзеньня ў склад выбарчых камісіяў прадстаўнікоў апазыцыйных сілаў,адмены датэрміновага галасаваньня, роўнага доступу ўсіх кандыдатаў да СМІ.

У зьезьдзе ўдзельнічала болей за 200 дэлегатаў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама госьці з Францыі, Італіі, Даніі, Чэхіі, Малдовы, Палестыны і іншых краінаў.
XS
SM
MD
LG