Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Акцыя пратэсту на плошчы Незалежнасьці не адбылася


Любоў Лунёва, Менск Актывісты моладзевага незарэгістраванага руху вырашылі не праводзіць на плошчы Незалежнасьці ў Менску акцыі пратэсту супраць скасаваньня ільготаў.

Апоўдні на Плошчы Незалежнасьці былі заўважаныя супрацоўнікі міліцыі ў цывільным у патрулі міліцыі.

Пасьля таго, як Менгравыканкам забараніў акцыю на плошчы Бангалор, у інтэрнэце зьявіліся заклікі прыйсьці 20 траўня апоўдні на плошчу Незалежнасьці.

Сябры моладзевых арганізацыяў на падтрымалі гэтую ідэю. Яна лічаць, што несанкцыянаваная акцыя скончыцца затрыманьнямі.

Напярэдадні чыноўнікі Менгарвыканкаму выклікалі на размовы заяўнікаў акцыі ў Парку дружбы на народаў на плошчы Бангалор Барыса Гарэцкага, Мікіту Краснова і Алеся Каліту.

Ініцыятараў акцыі пратэсту папярэдзілі, што яны панясуць адказнасьць, калі грамадзкі парадак будзе парушаны.

Барыс Гарэцкі назваў такія дзеяньні чыноўнікаў праявай страху перад выступамі студэнтаў, ліквідатараў аварыі на ЧАЭС і інвалідаў супраць магчымага скасаваньня ільготаў.

Менская міліцыя працуе сёньня ва ўзмоцненым рэжыме.
XS
SM
MD
LG