Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніком руху “За свабоду!” абраны Аляксандар Мілінкевіч


Сяргей Астраўцоў, Горадня Намесьнікамі кіраўніка сталі Віктар Карняенка і Юрась Губарэвіч. Удзельнікі ўстаноўчага сходу абрала Раду з прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў Беларусі.

Сябра арганізацыйнага камітэту Павал Мажэйка паведаміў, што удзельнікі ўстаноўчага сходу пасьпелі прыняць статут і абраць кіроўныя органы руху “За Свабоду!” да таго, як у памяшканьне ўварваліся міліцыянты.

Міліцыянты прызналіся: яны не чакалі, што зь першага разу ім не адчыняць дзьверы.

Паводле словаў Мілінкевіча, удзельнікі ўстаноўчага сходу зразумелі, у чым справа і таму ад пачатку правялі галасаваньне, а пасьля адамкнулі дзьверы.

Супрацоўнікі МУС паведамілі, што калі паступіць званок пра бомбу, сапёры прыедуць паўторна. Пакуль яны правяраюць іншыя памяшканьні будынка па Будзённага 48а.

Міліцыянты паведамілі, што ўвесь будынак эвакуяваны.

У суседніх пакоях месьціцца грамадзкая арганізацыя “Польска матеж школьна”. З раніцы там адбываліся іспыты па польскай мове.

У гэтым жа будынку знаходзіцца Генэральнае консульства Рэспублікі Польшча.

Міліцыянты папярэдзілі ўдзельнікаў устаноўчага сходу руху “За свабоду!”, што не даволяць ім болей сёньня зайсьці ў памяшканьне. Супрацоўнікі МУС патлумачылі, што пошук выбуховай прылады можа цягнуцца два дні.

Гл. таксама: • У офісе “Ратушы” шукаюць бомбу 10:25 20.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG