Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У офісе “Ратушы” шукаюць бомбу


Радыё Свабода Міліцыянты выдалілі ўсіх удзельнікаў устаноўчага сходу руху “За Свабоду” з памяшканьня. Цяпер там працуе група сапёраў.

Супрацоўнікі МУС паведамілі Аляксандру Мілінкевічу, што яму трэба будзе паехаць зь імі ў Ленінскі РАУС Горадні для тлумачэньняў.

Сёньня зранку міліцыянты ўварваліся ў офіс грамадзкай арганізацыі “Ратуша” у Горадні, калі там адбывалася паседжаньне руху "За свабоду".

Супрацоўнікі МУС заявілі, што паводле іхных зьвестак, у будынку знаходзіцца бомба.

Міліцыянты паведамілі, што паступіла ананімнае тэлефанаваньне, што будынак замінаваны. Яны падкрэсьлілі, што чалавек, які тэлефанаваў, размаўляў па-беларуску.

Меркавалася, што на паседжаньні старшынём руху будзе абраны Аляксандар Мілінкевіч.

Гл. таксама: • Міліцыянты ўварваліся ў офіс "Ратушы" ў Горадні 9:43 20.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG