Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: Мірон вывесіў сьцяг да гадавіны сьмерці Ўладзімера Плешчанкі


Радыё Свабода Бел-чырвон-белы сьцяг з чорнай жалобнай стужкай зьявіўся ўначы з 18-га на 19-га траўня на вуліцы Церашковай. Ён быў замацаваны на электрычных дратах паміж двума апорамі лінііэлектраперадач.

Старэйшы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда распавёў журналістам, што з крыніц, вартых даверу, яму вядомы зьмест цыдулкі, якую легендарны Мірон прымацаваў да нацыянальнага сымбалю.

"Мне стала вядома, што на рагу вуліц "Праўды" і Церашковай на высакавольтнай лініі пад напругай 110 тысяч вольт зьявіўся бел-чырвон-белы сьцяг. Да яго прымацавана цыдулка з наступным тэкстам: "Да гадавіны сьмерці Ўладзімера Плешчанкі. Вечная памяць герою!" Подпіс: Мірон". Я мяркую, гэтае месца для сьцяга было выбрана невыпадкова: Уладзімер Плешчанка шмат гадоў пражыў на вуліцы Церашковай. І я думаю, што з цягам часу гэтая вуліца будзе перайменаваная ў вуліцу імя Ўладзімера Плешчанкі".



Cтаршыня Віцебскай абласной рады Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімер Плешчанка раптоўна памёр ад сардэчнага прыступу летась 20-га траўня. Ягонае сэрца спынілася на 58-м годзе жыцьця, проста ў двары бацькоўскае хаты ў вёсцы Вароны Віцебскага раёну. Яго пахавалі на кладах у суседняй вёсцы Друкава.

Сёньня там адбываецца адкрыцьцё надмагільнага поніка вядомаму віцебскаму апазыцыянэру. Эскіз помніка зрабіў сябра сойму КХП БНФ мастак Ян Таўпыга, а грошы на яго сабралі сябры і аднадумцы Ўладзімера Плешчанкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG