Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Новы шлях” правёў у Менску акцыю супраць адмены ільготаў


Любоў Лунёва, Менск Некалькі актывістаў незарэгістраванай моладзевай арганізацыі "Новы шлях" правялі ў цэнтры Менску акцыю супраць скасаваньня ільготаў студэнтам.

Спачатку моладзь намагалася правесьці акцыю на плошчы Якуба Коласа, але калі ўдзельнікі акцыі прыйшлі на плошчу а 19-й гадзіне, тая ўжо была перакрытая супрацоўнікамі міліцыі, пляцоўка каля будынку філярмоніі таксама, а ў дварах, прылеглых да плошчы, былі дзясяткі спэцназаўцаў.

Моладзевыя актывісты перанесьлі акцыю да будынку прэзыдыюму Акадэміі навук. Яны трымалі расьцяжку "Не – скасаваньню ільготаў студэнтам!" Міліцыянты не пасьпелі на месца правядзеньня акцыі, якая працягвалася некалькі хвілінаў.

У часе акцыі моладзевыя актывісты раздавалі мінакам улёткі. Менавіта ў гэты момант у тым раёне было шмат студэнтаў, якія вярталіся з факультэту міжнародных адносінаў, і яны вельмі станоўча рэагавалі на надрукаваную ва ўлётках інфармацыю пра тыя ільготы, якія зьбіраецца скасаваць урад Беларусі.

Акцыя супраць адмены ільготаў студэнтам, Менск,

Акцыя супраць адмены ільготаў студэнтам, Менск,
XS
SM
MD
LG