Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Газпром":беларускі бок ня зможа ўвесьці "залатую акцыю"


Радыё Свабода "Газпром" і беларускі ўрад падпісалі таксама Дадатак да Пратаколу па пытаньнях стварэньня сумеснай беларуска-расейскай газатранспартнай арганізацыі і паставак, а таксама транзыту расейскага газу праз тэрыторыю Беларусі ад 31 сьнежня 2006 года. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні кампаніі адносна падпісаньня дамовы куплі-продажу акцый "Белтрансгазу".

Дадатак прадугледжвае, між іншым, паэтапнае (цягам 2008-2010 гадоў) падвышэньне ўзроўня аптовай нацэнкі да цаны газу, які рэалізуе беларускім спажыўцам "Белтрансгаз".

Таксама гэты дакумэнт прадугледжвае абавязацельства беларускага боку ня ўводзіць асобае права дзяржавы ("залатую акцыю") на ўдзел у кіраваньні "Белтрансгазам".
XS
SM
MD
LG