Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Начная аБЛОГа" - 18 траўня


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага сеціва.

На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць уцёкі Аляксея Янушэўскага, які праходзіць па крымінальнай справе супраць актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”, ў Чэхію Водгукі:

“Зьбягаючы ад існуючага рэжыму нельга адваяваць сваю свабоду...На жаль, мы можам толькі бегчы”;

“Малайчына хлопец. Не пайшоў на паклон па "праграму Каліноўскага",сам вырашыў праблему”;

“Памылкова лічыць, што сядзець у турме -- гэта крута. Сесьці сёньня любы дурань можа. А вось ня сесьці, ды й яшчэ і працягваць працу пры гэтым - вось гэта ўчынак”;

“А хто сказаў, што ён бы тутака бы "сеў"? Зьбег і ўсё”;

“Калі ласка, не пачынайце кідаць камяні -- адзін Бог ведае, як бы кожны з нас павёў сябе ў той ці іншай сытуацыі”.

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што 18 траўня ў Беларусі прымалі ў піянэры школьнікаў. Камэнтары:

“Нібыта няма ўжо ані партыі, ані камсамолу, адкуль узяліся піянэры? А Берыя тады хто?”;

“Прачытаў, думаў што жарт”;

“Калі ўсё гэта скончыцца, у мяне таксама дзіцё расьце”;

“У маім дзяцінстве маліліся дзядулю Леніну. А цяпер каму?”

Карыстальнік Жывога журналу ak_93 зьвяртаецца ў суполцы Minsk_by да сябраў БРСМ у зьвязку са зносам пад Масквой помніку савецкаму лётчыку-украінцу, які загінуў у часе другой Усясьветнай вайны ў абароне Масквы: “Каб пацьвердзіць, што амбасаду Эстоніі ў Менску вы пікетавалі выключна дзеля абароны памяці загінулых у Вялікай айчыннай вайны, будзьце ласкавы, адпікетуйце такім жа чынам амбасаду Расейскай Фэдэрацыі ў Менску”.

У інтэрнэце адразу на некалькіх сайтах зьявіўся відэакліп гурту “Крама”, які перасьпяваў хіт Pink Floyd "The Wall" (“Сьцяна”) па беларуску:

“Дзе знайсьці такія беды, каб спазнаць дабро і зло? Як жыць годна і бязьбедна, ці ж на шчасьце ёсьць шаблён?

Гэй, настаўнік! Не вучы нас жыць!”...



Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG