Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантракт з “Газпромам” аб куплі-продажы акцый “Белтрансгазу” падпісаны


Радыё Свабода Расейская кампанія “Газпром” і Дзяржкамітэт маёмасьці Рэспублікі Беларусь у пятніцу ўвечары падпісалі дамову аб куплі-продажы акцый ААТ “Белтрансгаз”.

Пра гэта паведаміла агенцтва “Інтэрфакс” са спасылкай на прэсавую службу “Газпрому”. У прэсавай службе ўраду Беларусі пацьвердзілі факт падпісаньня дамовы.

Яшчэ раніцай беларускі ўрад зазначаў, што падпісаньне гэтага дакумэнту адкладзенае ў сувязі зь неабходнасьцю ўзгадненьня аднаго з падпунктаў дамовы.

“Газпром” у адпаведнасьці з дамовай цягам 2007 – 2010 гадоў атрымае 50 адсоткаў акцыяў “Белтрансгазу” за 2,5 мільярды даляраў. У Менск сёньня прыбыў намесьнік кіраўніка “Газпрому” Валеры Голубеў, які меў права подпісу дамовы.

Гл. таксама: • Падпісаньне дамовы з “Газпромам” пераносіцца 18.05.2007
XS
SM
MD
LG