Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч прывітаў рашэньне ААН і падзякаваў В.Гаўлу


Радыё Свабода Лідэр беларускай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч сёньня вітаў рашэньне Генэральнай асамблеі ААН аб неўключэньні Беларусі ў склад Рады Аб’яднаных Нацыяў ў правох чалавека.

Спадар Мілінкевіч падзякаваў былому прэзыдэнту Чэхіі Вацлаву Гаўлу і міжнародным праваабарончым арганізацыям за іх пазыцыю ў гэтым пытаньні.

Спадар Мілінкевіч у лісьце на адрас чэскай праваабарончай арганізацыі “Чалавек у нядолі” назваў учарашнія падзеі ў Нью-Ёрку “добрым прыкладам галасаваньня на карысьць дэмакратыі ў Беларусі, на карысьць большай увагі да парушэньня правоў чалавека ў нашай краіне”.
XS
SM
MD
LG