Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – колішні аўтар тэкстаў "Улісу" Фэлікс Аксёнцаў


Радыё Свабода .

Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе паэт, аўтар тэкстаў да першых альбомаў рок-гурту "Ўліс" Фэлікс Аксёнцаў, які цяпер жыве ў канадзкім Ванкувэры.

У начных досьледах мы пагутарым пра гіпноз і экстрасэнсаў у Беларусі, а ў нашым апытаньні людзі скажуць, якое жаданьне яны папрасілі б выканаць у чараўніка.

Мы таксама раскажам пра зьмены ў Нацыянальным опэрным тэатры ў сувязі з прыходам новага кіраўніка, у перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў скончыць аповед пра гомельскі гурт "Gods Tower", а ў анталёгіі "Начной чытанкі" прагучаць казкі Лявона Вольскага. І як заўсёды на гэтым тыдні, вы пачуеце песьню з новага альбому гурту "NRM".

Пасьля 23-й гадзіны – на пытаньні слухачоў адказвае падпалкоўнік КДБ у запасе Валеры Костка, у нашай "Экспэртызе” былы супрацоўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі Карэн Акопаў і рэдактар аналітычнага бюлетэню кампаніі БелаПАН Аляксандр Класкоўскі абмяркоўваюць, чаму Беларусь ня выбралі ў Раду ААН па правах чалавека. А таксама вы пачуеце "Падарожжа Свабоды" ў вёску Быкаўшчына Полацкага раёну.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG