Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каспараў параўнаў рэжым Пуціна з рэжымам Лукашэнкі


Радыё Свабода Лідэры “Іншай Расеі” Эдуард Лімонаў і Гары Каспараў, а таксама кіраўнік руху “За правы чалавека” Леў Панамароў не змаглі ўзяць удзелу ў “Марш нязгодных” у Самары, прымеркаваным да саміту “Эўрапейскі Зьвяз – Расея”.

Сёньня раніцай іх затрымалі на маскоўскім лётнішчы “Шарамецьева” перад адлётам у Самару. Пашпарты ім вярнулі праз 5 гадзінаў. Ніякіх абвінавачаньняў не было выстаўлена.

Усяго ў Самару не змаглі вылецець 27 чалавек, улучна з заходнімі журналістамі. Гары Каспараў у гутарцы з журналістамі параўнаў рэжым Уладзіміра Пуціна з рэжымамі Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі і Робэрта Мугабэ ў Зімбабвэ:
Г.Каспараў: “Эўрапейцы ведаюць, што яны маюць справу... з рэжымам, падобным да рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі ці Мугабэ ў Зымбабвэ”.
“Эўрапейцы ведаюць, што яны маюць справу не з дэмакратычным рэжымам, не з рэжымам, дзе паважаюцца ўласныя міжнародныя абавязацельствы і ўласная канстытуцыя, але з рэжымам, падобным да рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі ці Мугабэ ў Зымбабвэ”.

У “Маршы нязгодных” у Самары ўзялі ўдзел ад 200 да 300 чалавек.
XS
SM
MD
LG