Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяўнікі забароненай акцыі наведалі ўправу міліцыі


Любоў Лунёва, Менск Кіраўніцтва менскай міліцыі выклікала на размову заяўнікаў акцыі супраць скасаваньня льготаў. Акцыя плянуецца 20 траўня ў менскім парку Дружбы народаў.

Кіраўнік аддзелу грамадзкай бясьпекі Раман Мельнік папярэдзіў Барыса Гарэцкага, Мікіту Краснова і Алеся Каліту пра асабістую адміністрацыйную адказнасьць, калі будзе парушаны грамадзкі парадак.

Моладзевыя актывісты лічаць, што ўлады ня маюць падставаў прыцягваць іх да адказнасьці, бо на акцыю няма дазволу. Яны лічаць, што выклік у міліцыю сьведчыць пра тое, што ўлады занепакоеныя настроямі ў грамадзтве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG