Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасаваньне ў ААН — камэнтары афіцыйнага Менску


Уладзімер Глод, Менск Беларусь ня трапіла ў склад Рады ААН у правах чалавека. Усе спробы афіцыйнага Менску дамагчыся абраньня краіны ў Раду скончыліся няўдала. Бальшыня сябраў ААН аддала перавагу спачатку Славеніі, а потым — Босьніі і Герцагавіне.

Намесьнік старшыні камісіі ў міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Анатоль Красуцкі (на здымку) лічыць, што нічога драматычнага не адбылося:
А.Красуцкі: “Ну, нічога. Не патрапілі гэтым разам, трапім наступным”.
“Ня трэба забывацца на тое, што сьвет палітызаваны вельмі моцна. І ААН тут не выключэньне. І таксама ня трэба забывацца, хто ў ААН складае бальшыню. Вядома, што ў Босьніі і Герцагавіне пераважае іслам. А прыкладна дзьве траціны дзяржаваў сьвету прытрымліваюцца гэтай рэлігіі. І гэта таксама адыграла не апошнюю ролю.

І дадайце да гэтага яшчэ той палітычны ціск, які ажыцьцяўляўся, без сумневу, на краіны адносна Беларусі. Ну, нічога. Не патрапілі гэтым разам, трапім наступным. Я думаю, шанцы для гэтага ў Беларусі ёсьць”.
МЗС: “ААН усё часьцей выкарыстоўваецца асобнымі дзяржавамі для зьвядзеньня палітычных рахункаў і ціску на іншыя краіны”.
А ў заяве прэсавага сакратара МЗС Беларусі Андрэя Папова дадзена наступная ацэнка вынікаў галасаваньня: “ААН усё часьцей выкарыстоўваецца асобнымі дзяржавамі для зьвядзеньня палітычных рахункаў і ціску на іншыя краіны”.
XS
SM
MD
LG