Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: гаспадары зямельных участкаў падаюць у суд на гарвыканкам


Радыё Свабода Некалькі сотняў берасьцейскіх сем’яў ня могуць пачаць будаўніцтва ўласнага жыльля, бо былых участкаў іх пазбавілі, а новых яны не атрымалі.

Амаль год таму берасьцейскія ўлады прынялі рашэньне, паводле якога будаўніцтва індывідуальных дамоў каля вёскі Новыя Задворцы паблізу Берасьця мусіць быць прыпыненая, а ў якасьці кампэнсацыі забудоўшчыкі атрымаюць участкі ў іншым месцы. Падставай для такога рашэньня сталася тое, што тэрыторыя каля Новых Задворцаў занятая невялікім лесам, які ў часе будаўнітцва будзе зьнішчаны.

Аднак новыя зямельныя ўчасткі забудоўшчыкі не атрымалі дагэтуль. Улады тлумачаць гэта тым, што вольных пляцовак для індывідуальнага будаўніцтва ў межах гораду ўжо няма, а каб скарыстацца тэрыторыямі навакольных вёсак, што ўвайшлі ў генэральны плян развіцьця Берасьця, трэба атрымаць згоду кіраўніка дзяржавы.

Паколькі Аляксандар Лукашэнка такога рашэньня не прыняў, забудоўшчыкі лічаць сябе падманутымі і маюць намер падаць у суд на Берасьцейскі гарвыканкам. Яны хочуць дамагчыся вяртаньня былых зямельных участкаў, тым больш, што ў падрыхтоўку да будаўніцтва людзі пасьпелі ўкласьці немалыя сродкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG