Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суд над маладафронтаўцамі перанесьлі на 28 траўня


Любоў Лунёва, Менск Судзьдзя Руслан Аніскевіч выклікаў сёньня актывіста “Маладога фронту” Барыса Гарэцкага, які зьяўляецца абвінавачаным у крымінальнай справе, распачатай КДБ за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Барысу ўручылі позву ў суд на 28 траўня. Раней паведамлялася, што працэс пачнецца 30 траўня.

Суд у крымінальнай справе супраць Насты Палажанкі, Барыса Гарэцкага, Аляксея Янушэўскага, Алега Корбана і Зьмітра Хведарука пачнецца ў судзе Савецкага раёну Менску а 10-й раніцы 28 траўня.

Аляксей Янушэўскі знаходзіцца цяпер у Чэхіі.
XS
SM
MD
LG