Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: акцыянэрнае таварыства “САНТЭП” аб’яўлена банкрутам


Радыё Свабода У Гомелі на паседжаньні гарвыканкаму аб’яўлена пра банкруцтва акцыянэрнага таварыства “САНТЭП”.

Паводле прызнаньня дырэктара ААТ “САНТЭП” Уладзімера Цырульніка, асноўная прадукцыя прадпрыемства – стальны эмаліраваны посуд – не вырабляецца ўжо чатыры месяцы. На вытворчасьць посуду бракуе абаротных сродкаў. Страты за першы квартал склалі амаль 400 мільёнаў рублёў. Звольнена 85 чалавек. Больш, як дзьве траціны абсталяваньня састарэла.

Крэдыторская запазычанасьць “САНТЭПу” перавысіла 12 мільярдаў рублёў. Фінансавыя дапамогі дзяржавы ня мелі станоўчага выніку, а новыя праекты адхілены з прычыны адсутнасьці інвэстараў.

Чарговую пазыку акцыянэрнаму таварыству гарвыканкам даць адмовіўся. Далейшы лёс прадпрыемства будзе вырашаны ў гаспадарчым судзе.
XS
SM
MD
LG